Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Apr 2019

Пытанні рэгіянальнага развіцця абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі

Пытанні рэгіянальнага развіцця абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі

2 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду па пытаннях рэгіянальнага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што апошнім часам было праведзена некалькі маштабных мерапрыемстваў, на якіх разгледзелі стан спраў і паставілі першачарговыя задачы для розных сфер эканомікі. Абмеркаваны пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва. "Гэтыя галіны шмат у чым вызначаюць стан беларускай эканомікі, а таксама яе магчымасці вырашаць сацыяльныя задачы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У выніку Прэзідэнт падпісаў тры дырэктывы - своеасаблівыя дарожныя карты для АПК, будаўніцтва і ЖКГ. Яны ўстанаўліваюць сістэмныя задачы і неабходныя для іх вырашэння інструменты.

"Намечаны шляхі ўдасканалення сістэмы адукацыі і перспектывы беларускай навукі. Мы таксама на адпаведных нарадах, форумах разгледзелі гэтыя пытанні. Вызначаны дакладныя этапы паскарэння развіцця рэгіёнаў. Мы дамовіліся на працягу двух гадоў забяспечыць паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё адразу 11 буйных гарадоў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Сёння перад урадам і губернатарамі стаіць задача забяспечыць рэалізацыю ўсіх прынятых рашэнняў, планаў і дырэктыў на месцах. Агульная мэта гэтых праграмных рашэнняў - дасягненне дастойнага ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што фундамент паспяховага развіцця дзяржавы - моцная эканоміка. "Я ўжо шмат разоў гаварыў, што калі ў нас і будуць нейкія праблемы - толькі тады, калі ў нас будзе дрэнна працаваць эканоміка. Іншых праблем у нас няма і быць не можа, - заявіў Прэзідэнт. - Таму перш за ўсё неабходна развіваць эканоміку рэгіёнаў (эканоміка наогул уся там - у рэгіёнах), ствараць там рабочыя месцы. І самае галоўнае - рабочыя месцы з дастойным узроўнем заработнай платы".

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікі Прэзідэнта па рэгіёнах.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі