Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Mar 2018

Пытанні бяспекі будуць у ліку прыярытэтных на пасяджэнні СМЗС СНД у Мінску

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні бяспекі будуць у ліку прыярытэтных на чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое запланавана правесці 6 красавіка ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У цэлым парадак дня мерапрыемства ўключае 12 пытанняў, якія датычацца супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і адукацыйнай сферах, узаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў. У МЗС таксама адзначылі, што ва ўмовах росту нестабільнасці па ўсім перыметры Садружнасці прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і процідзеянню міжнароднаму тэрарызму, а таксама каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі