Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліс 2021

Пуцін растлумачыў, з чым звязана паглыбленне інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй

Пуцін растлумачыў, з чым звязана паглыбленне інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падаюць добры прыклад сваім партнёрам на постсавецкай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што адным з інструментаў выхаду з крызісаў лічыцца аб'яднанне намаганняў размешчаных блізка адна ад адной краін, якія ідуць па шляху кааперацыі як эканомікі ў цэлым, так і асобных галін.

"На жаль, па многіх напрамках гэтай інтэграцыі на постсавецкай прасторы адстаём. Мы не выкарыстоўваем у поўнай меры тыя магчымасці, канкурэнтныя перавагі, якія дасталіся нам яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Я маю на ўвазе агульную інфраструктуру, энергетыку, рускую мову, якая з'яўляецца аб'яднальнай і дае нам магчымасць лёгка ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Але па лініі будаўніцтва Саюзнай дзяржавы мы рушылі далей, чым па іншых трэках. Гэта сведчыць толькі аб тым, што мы падаём добры прыклад нашым партнёрам у ЕАЭС і іншых структурах на постсавецкай прасторы", - адзначыў расійскі лідар.

Расійскі бок разлічвае, што ўсе дасягнутыя і фармалізаваныя на пасяджэнні ВДС дамоўленасці паміж краінамі будуць рэалізаваны. "Гэта сур'ёзны крок наперад. І ён абсалютна не звязаны з унутрыпалітычнымі парадкамі дня ў нашых краінах. Ён проста звязаны з неабходнасцю эфектыўнага функцыянавання нашых эканомік і стварэння канкурэнтаздольных пераваг для таго, каб павышаць эфектыўнасць нашай работы, якая ў канчатковым выніку накіравана на павышэнне дабрабыту нашых грамадзян", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі