Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2022

Пуцін: Расія і Беларусь захоўваюць і прымнажаюць слаўныя традыцыі моцнай дружбы і ўзаемавыручкі

Пуцін: Расія і Беларусь захоўваюць і прымнажаюць слаўныя традыцыі моцнай дружбы і ўзаемавыручкі

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь захоўваюць і прымнажаюць слаўныя традыцыі моцнай дружбы і ўзаемавыручкі, заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сімвалічна, што мерапрыемствы праходзяць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які святкуецца 3 ліпеня. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму хацеў бы ад душы павіншаваць беларускіх сяброў з маючым адбыцца дзяржаўным святам. Мы заўсёды будзем помніць аб тым, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны нашы народы плячо ў плячо адстаялі свабоду і незалежнасць, цаной вялізных ахвяр прынеслі мір усёй Еўропе. І галоўнае, што Расія і Беларусь не толькі захоўваюць, але і прымнажаюць слаўныя традыцыі моцнай дружбы і ўзаемавыручкі", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў: кожны год на Форуме рэгіёнаў абмяркоўваюцца найбольш актуальныя пытанні расійска-беларускага ўзаемадзеяння. "На гэты раз выбрана важная тэма па ролі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Зыходжу з таго, што ўдзельнікі форуму прапануюць карысныя ініцыятывы, якія будуць выкарыстаны ўрадамі і ведамствамі нашых краін у практычнай рабоце па гарманізацыі эканамічнай палітыкі Расіі і Беларусі, заканадаўства ў сферы гандлёвага, інвестыцыйнага, фінансавага, адміністрацыйнага рэгулявання і ў цэлым па ўмацаванні агульнасаюзнага рынку, - адзначыў ён. - У лістападзе мінулага года Вышэйшым дзяржаўным органам Саюзнай дзяржавы зацверджаны асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Саюзнага дагавора на 2021-2023 гады. І 28 праграм, якія прызначаны надаць дадатковы сур'ёзны імпульс развіццю эканамічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі. Цяпер ужо вярстаюцца новыя саюзныя праграмы на наступны перыяд, пачынаючы з 2024 года. Усе гэтыя рашэнні нацэлены на стварэнне аднолькавых эканамічных умоў у нашых краінах і фарміруюць надзейную базу для функцыянавання адзінага фінансавага, энергетычнага рынку і транспартнай прасторы, агульнай макраэканамічнай, тэхналагічнай, прамысловай, сельскагаспадарчай і лічбавай палітыкі".

Удзел у пленарным пасяджэнні прымаюць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі