Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Жнв 2020

Пуцін падкрэслівае недапушчальнасць знешняга націску на кіраўніцтва Беларусі

Пуцін падкрэслівае недапушчальнасць знешняга націску на кіраўніцтва Беларусі
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

18 жніўня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам падкрэсліў недапушчальнасць знешняга націску на кіраўніцтва Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Пры абмеркаванні абвастрэння сітуацыі ў Беларусі Уладзімір Пуцін падкрэсліў недапушчальнасць умяшання ва ўнутраныя справы рэспублікі і аказання націску на беларускае кіраўніцтва, - адзначылі ў Крамлі. - З абодвух бакоў выказана зацікаўленасць у хутчэйшым урэгуляванні ўзнікшых праблем".

Крыху раней сёння адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель. "Грунтоўна разгледжана сітуацыя ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў. З расійскага боку акцэнтавана непрымальнасць любых спроб знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы рэспублікі, што могуць прывесці да далейшай эскалацыі крызісу. Выказана надзея на хутчэйшую нармалізацыю абстаноўкі", - праінфармавалі ў Крамлі.

Акрамя таго, адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем. "Напярэдадні саміту Еўрасаюза абмеркаваны бягучы стан спраў у Беларусі, - гаворыцца ў паведамленні крамлёўскай прэс-службы. - З расійскага боку выказана заклапочанасць у сувязі са спробамі шэрага дзяржаў аказаць націск на кіраўніцтва рэспублікі і ўсякім чынам дэстабілізаваць унутрыпалітычную абстаноўку. Выказана зацікаўленасць у тым, каб не дапусціць канфрантацыйнага варыянта развіцця падзей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі