Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2017

Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках

3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках і ў час кантактаў з лідарамі сусветных дзяржаў. Аб гэтым па выніках праведзеных перагавораў расказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, шмат часу бакі ўдзялілі абмеркаванню праблем міжнароднага парадку дня. "Асабліва тых пытанняў, якія датычацца нас, нашых суседзяў, палітыкі Еўрасаюза. Абмяняліся думкамі аб узаемаадносінах з ЗША, як выбудоўваць гэтыя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Я, вядома, прасіў Уладзіміра Уладзіміравіча, каб ён не забываў і пра Беларусь, выбудоўваючы адносіны з буйнымі дзяржавамі. У яго наперадзе сустрэчы ў "дваццатцы". Я атрымаў запэўненні ў падтрымцы нас на ўсіх форумах, як гэта ён рабіў і раней", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі