У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2015

Прыма: Прэзідэнты Беларусі і Індыі абмяркуюць у Мінску супрацоўніцтва ў прамысловасці і энергетыцы

27 мая, Нью-Дэлі /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Парадак дня беларуска-індыйскіх перагавораў на вышэйшым узроўні, якія плануецца правесці ў чэрвені ў Мінску, уключае пытанні супрацоўніцтва ў нафтахімічнай, горназдабыўной галінах, машынабудаванні, энергетыцы, фармацэўтыцы, а таксама ў галіне навукі і тэхналогій, адукацыі і культуры, у ваенна-тэхнічнай сферы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма.

"Па ўсіх гэтых напрамках узаемадзеяння ёсць значныя перспектывы, і мы павінны імі скарыстацца. Напрыклад, цяпер абмяркоўваюцца праекты ў нафтахімічным сектары, якія прадугледжваюць сумесную работу бакоў як на тэрыторыі Індыі, так і на пляцоўцы іншых краін у галіне нафтаздабычы. Падрабязнасці расказваць не буду, але заўважу, што гэта выгадныя для дзвюх краін праекты", - адзначыў пасол.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва, цікавы для Беларусі і Індыі, - гэта ўзаемадзеянне ў энергетыцы. "У 2013 годзе індыйская кампанія паспяхова завяршыла рэканструкцыю Гродзенскай ЦЭЦ-2. Мы абмяркоўваем з індыйскімі партнёрамі магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у галіне энергетыкі, ажыццяўлення праектаў у трэціх краінах з удзелам беларускіх спецыялістаў, а таксама супрацоўніцтва ў галіне аднаўляльнай энергетыкі", - падкрэсліў Віталь Прыма.

Ён таксама адзначыў, што Індыя мае вялікі прамысловы патэнцыял - гэта краіна з развітым аўтамабілебудаваннем. "Вытворцы аўтакампанентаў у Беларусі і Індыі ўжо вядуць дыялог аб супрацоўніцтве. Агульныя падыходы знойдзены, акрэслены сумесныя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ў Беларусі з магчымым прыцягненнем інвестыцый з Індыі. Мэтавы рынак для нас - краіны Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў пасол.

Паводле даных пасольства Беларусі ў Індыі, у студзені-сакавіку 2015 года аб'ём двухбаковага гандлю склаў $103,5 млн (тэмп 178,7 працэнта), уключаючы беларускі экспарт у памеры $66,3 млн. Дадатнае гандлёвае сальда для нашай краіны склала $29,1 млн.

Апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года пастаўляліся калійныя ўгнаенні, поліаміды, дрот з нелегіраванай сталі, шкловалакно.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс