Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2021

Пропускі ў пагранічную зону і паласу Беларусі можна будзе атрымаць у электроннай форме

Пропускі ў пагранічную зону і паласу Беларусі можна будзе атрымаць у электроннай форме
Фота з архiва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пропускі ў пагранічную зону і паласу Беларусі можна будзе атрымаць у электроннай форме. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2021 года нумар 326, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, пропуск на права ўезду, уваходу ў пагранічную зону, часовага знаходжання, перамяшчэння там замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, можа выдавацца ў электроннай форме. Беларусам такі пропуск не патрэбны.

Таксама ў электроннай форме цяпер можа выдавацца дазвол на гаспадарчую і іншую дзейнасць у пагранічнай паласе, унутраных водах у межах пагранзоны і пагранпаласы.

Электронная форма цяпер прадугледжана і для пропуска на права ўезду, часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай паласе.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Як дадалі ў Дзяржпагранкамітэце, асобныя палажэнні пастановы Савета Міністраў з'яўляюцца прававой асновай для ўдасканалення афармлення прапускоў і дазволаў, што выдаюцца органамі пагранічнай службы пры адміністрацыйных працэдурах. "З улікам прынятых змяненняў Дзяржпагранкамітэт прадоўжыць мэтанакіравана ўдасканальваць парадак адміністрацыйных працэдур па выдачы прапускоў на права ўезду (уваходу) у пагранічную зону, пагранічную паласу, часовага знаходжання і перамяшчэння там, а таксама па выдачы дазволаў на гаспадарчую і іншую дзейнасць у пагранічнай паласе, унутраных водах Рэспублікі Беларусь у межах пагранічнай зоны і пагранічнай паласы ў электронным выглядзе. Пасля завяршэння гэтай работы органы пагранічнай службы будуць мець магчымасць выдаваць пропускі і дазволы па вышэйпазначаных працэдурах у электроннай форме", - адзначылі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі