Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Жнв 2017

Прэзідэнты Беларусі і Сінгапура абмяняліся віншаваннямі з нагоды 25-годдзя дыпадносін

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яма з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэты перыяд двухбаковыя адносіны паміж нашымі дзяржавамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах значна пашырыліся. Сустрэча з Вамі ў час майго візіту ў Сінгапур у сакавіку 2013 года надала новы імпульс развіццю беларуска-сінгапурскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць і ў далейшым эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял узаемадзеяння на карысць жыхароў дзвюх краін.

У віншавальным пасланні ад Прэзідэнта Сінгапура, што паступіла ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы, падкрэсліваецца цёплы і дружалюбны характар міждзяржаўных адносін, якія падмацаваны цесным супрацоўніцтвам на міжнародных пляцоўках. Адзначана, што Сінгапур разлічвае на падтрымку Беларусі ў рабоце над Пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Сінгапурам, што падрыхтуе глебу для больш цеснага эканамічнага супрацоўніцтва і на двухбаковай аснове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі