Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2018

Прэзідэнты Беларусі і Сербіі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін і шляхі павелічэння тавараабароту

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 28 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Сербіяй, у тым ліку шляхі павелічэння ўзаемнага тавараабароту. Пры гэтым бакі адзначылі супадзенне пазіцый краін у сферы палітыкі, па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Прэзідэнт Сербіі звярнуўся з просьбай прыняць яго спецпрадстаўніка, які прыедзе ў Беларусь у бліжэйшыя дні.

Аляксандр Вучыч праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб падрабязнасцях канфлікту ў Косаве, што адбыўся 26 сакавіка.

Прэзідэнт Сербіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць афіцыйны візіт у Сербію. Прэзідэнт Беларусі прыняў гэта запрашэнне. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі