Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Чэр 2017

Прэзідэнт В'етнама ў бліжэйшы час наведае Беларусь

14 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанг у бліжэйшы час наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведаміў пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань сёння на прэзентацыі турыстычных праграм у В'етнам на асенне-зімовы сезон 2017-2018 гадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат нагадаў, што ў 2015 годзе адбыўся візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнам. "Быў узгоднены план сумесных дзеянняў у сферы спорту і турызму на бліжэйшыя тры гады і падпісаны пакет дакументаў. У бліжэйшы час плануецца афіцыйны візіт у адказ Прэзідэнта В'етнама ў Мінск, у час якога намячаецца таксама падпісанне некаторых пагадненняў. Усё гэта з'яўляецца сведчаннем таго, што дружба і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ўмацоўваюцца і развіваюцца", - падкрэсліў Ле Ань.

У сувязі з маючым адбыцца візітам і з мэтай пазнаёміць беларусаў з магчымасцямі турызму ў В'етнаме арганізавана гэта прэзентацыя. "В'етнам, валодаючы спрыяльнымі геаграфічнымі, кліматычнымі і прыроднымі ўмовамі, мае вялікі разнастайны патэнцыял для развіцця турызму. У краіне шмат нацыянальных паркаў і раёнаў, унесеных ЮНЕСКА ў сусветны спіс біясферных запаведнікаў, вялікая колькасць турыстычных зон са шматлікімі курортамі міжнароднага класа, - прадоўжыў дыпламат. - У сувязі з наяўнасцю значнай колькасці вялікіх і малых астравоў, пясчаных пляжаў і чыстай марской вады В'етнам валодае вялікім патэнцыялам для развіцця марскога турызму. Ёсць усе неабходныя ўмовы для спалучэння турызму ў марскіх і астраўных раёнах з культурна-пазнавальным турызмам. У прыморскіх раёнах даволі хутка развіваецца турыстычная інфраструктура, што дае магчымасць ствараць новае аблічча тургаліны В'етнама".

Акрамя марскога турызму, развіваюцца і іншыя віды, такія як круізны, культурна-пазнавальны, экатурызм, карпаратыўны і дзелавы, экстрэмальны і спартыўны, сельскі турызм. Штогод колькасць гасцей з розных краін расце. "Што датычыцца Беларусі, то з 1 ліпеня 2015 года дзейнічае бязвізавы рэжым у В'етнам для грамадзян Рэспублікі Беларусь тэрмінам да 15 дзён, што, безумоўна, павялічыла паток турыстаў у параўнанні з 2014 годам на 65 працэнтаў. За 2015-2016-ы краіну наведала амаль 6 тыс. турыстаў штогод", - расказаў Ле Ань.

Як адзначыла кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Масташова, апошнім часам назіраецца актывізацыя дыялогу паміж тураператарамі дзвюх краін, у тым ліку адчуваецца цікавасць беларускага турбізнесу да в'етнамскага рынку.

Акрамя таго, на мерапрыемстве выступіў старшыня таварыства дружбы Беларусь-В'етнам Міхаіл Вінаградаў, які ў свой час прымаў удзел у барацьбе за незалежнасць В'етнама. Ён расказаў аб тым няпростым перыядзе гісторыі краіны. Міхаіл Вінаградаў звярнуў увагу, што апошнія гады Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам вельмі імкліва развіваецца. В'етнамскі бок памятае аб укладзе беларускіх ветэранаў у барацьбу за незалежнасць і пастаянна запрашае іх у госці, прычым кожную з гэтых дэлегацый прымае Прэзідэнт В'етнама. Такім чынам, беларускія ветэраны маюць магчымасць азнаёміцца з сучасным развіццём гэтай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі