Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2015

Прэзідэнт Сербіі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў 18 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, Таміслаў Нікаліч будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 18-20 лістапада.

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў з афіцыйным візітам у БеларусьКіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, што сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.

Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту Таміслаў Нікаліч наведае ААТ "Мінскі трактарны завод", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі