Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Nov 2016

Прэзідэнт павіншаваў з адкрыццём III з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі яго ўдзельнікаў

29 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём III з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Лепшыя ўзоры літаратуры, праўдзівае, пранікнёнае слова творцаў заўсёды фарміравалі этычныя і эстэтычныя ідэалы, служылі станаўленню грамадства, умацаванню высокіх маральных прынцыпаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Важна, што нашы сучаснікі захоўваюць паважлівае стаўленне да кнігі, бачаць у ёй крыніцу мудрасці і ведаў".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што літаратары творчым дарам, актыўнай грамадскай пазіцыяй здольны ўнесці вялікі ўклад у справу асветы, патрыятычнае выхаванне моладзі, пашырэнне міжнародных культурных сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі