Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2015

Прэзідэнт Індыі 2-4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2-4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.

Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі лічыць важным маючы адбыцца візіт і ўпэўнены, што па яго выніках удасца дабіцца дамоўленасцей, якія дадуць магчымасць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень узаемаадносін.

У красавіку 2015 года Індыю наведаў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён правёў перагаворы з кіраўніцтвам буйных кампаній, гатовых супрацоўнічаць з Беларуссю. З улікам маштабных планаў кіраўніцтва Індыі развіваць горназдабыўную прамысловасць, сельскую гаспадарку і іншыя напрамкі асноўны акцэнт у перагаворах быў зроблены на нарошчванне паставак велікагрузных самазвалаў, беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Індыю. Акрамя таго, абмеркаваны пытанні стварэння сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, прадуктаў харчавання. Індыйскім фармацэўтычным кампаніям прапанавана пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі для лакалізацыі вытворчасці імпартуемых з Індыі лякарстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі