Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Jul 2015

Прэзідэнт Малдовы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Прэзідэнт Малдовы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Як чакаецца, сёння адбудуцца перагаворы лідараў дзвюх краін. Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе, у час якіх абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй, па ўзаемадзеянні ў сферы прамысловасці, міжрэгіянальных сувязей.

Напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а сёння праходзіць беларуска-малдаўскі бізнес-форум. Абодва мерапрыемствы праходзяць напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Малдовы і накіраваны на наданне дадатковага імпульсу развіццю гандлёва-эканамічных адносін.

Прэзідэнт Малдовы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі