У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Прэзідэнт: Ільгатаваць у Беларусі будуць тое, што дасць вынік

Прэзідэнт: Ільгатаваць у Беларусі будуць тое, што дасць вынік3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ільгатаваць у Беларусі будуць тое, што дасць вынік. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ільгатаваць будзем толькі тое, што заўтра дасць вынік", - падкрэсліў Прэзідэнт. "Яшчэ раз падкрэсліваю - мы жывём у рыначнай эканоміцы. Тым больш, усе хочуць у СГА - вы ведаеце, як ставяцца ў СГА да льгот", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што ў пытанні прадастаўлення льгот трэба ўлічваць эфектыўнасць выкарыстання прадастаўленых сродкаў. "Станьце на месца дзяржавы: у вас ёсць нейкія невялікія грошы - каму вы іх дасце? Проста "закапаць у пясок", або вы падумаеце, што прынясе гэта пазыка, якую вы некаму дасце? Гэтак жа і ў дзяржаве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Усе льготы і іншае - вы ж разумееце, што гэта ўсё з кішэні нашага народа. Нехта ў бюджэт аддае грошы, а некага мы з бюджэту льгатуем", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. З улікам гэтага льготы даюцца ў першую чаргу тым, каго дзяржава абавязана падтрымліваць, - сярод іх шматдзетныя сем'і, ваенныя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс