У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2020

Прэзідэнт Казахстана прапанаваў адтэрмінаваць зацвярджэнне стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі

Прэзідэнт Казахстана прапанаваў адтэрмінаваць зацвярджэнне стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі
Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архiва

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў адтэрмінаваць зацвярджэнне Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў казахстанскага лідара, неабходна дадаткова абмеркаваць шэраг пытанняў і прыняць дакумент ужо ў час вочнай сустрэчы, якая рана ці позна адбудзецца. "У цэлым падтрымліваючы ідэю яго прыняцця, тым не менш лічу, што ёсць некаторыя пытанні, якія патрабуюць дадатковага абмеркавання і прапрацоўкі. Улічваючы асаблівую важнасць гэтага дакумента, які закладвае асноўныя контуры інтэграцыі на гады наперад, бачыцца мэтазгодным абмеркаваць яго дадаткова і прыняць у ходзе вочнай сустрэчы. Рана ці позна мы ж убачым адзін аднаго", - сказаў Прэзідэнт Казахстана.

Ён лічыць вельмі важным завяршыць будаўніцтва магутнага фундаменту для руху наперад, гэта значыць на практыцы забяспечыць рух тавараў без бар'ераў і абмежаванняў, будаваць адзіны рынак паслуг, рыхтавацца да агульнага энергетычнага і фінансавых рынкаў.

Гаворачы пра блок сацыяльна-гуманітарных адносін, Касым-Жамарт Такаеў выказаў меркаванне, што разгляд гэтых пытанняў у пяцібаковым фармаце з прыцягненнем Еўразійскай эканамічнай камісіі можа ўскладніць іх практычную рэалізацыю. "Уключэнне ў поўным аб'ёме такіх пытанняў, як ахова здароўя, адукацыя, навука, у сферу кампетэнцыі ЕЭК можа істотна змяніць яе эканамічную накіраванасць. Інакш кажучы, будзе супярэчыць сутнасці Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Лічу, што па гэтых напрамках трэба рухацца ў межах таго, што закладзена ў праекце стратэгічных напрамкаў. Разглядаць іх як галіну эканомікі, без штучнага пашырэння і паглыблення ў далейшым", - адзначыў Прэзідэнт Казахстана.

Касым-Жамарт Такаеў таксама лічыць, што інтэграцыйная работа павінна ўлічваць асаблівасці нацыянальнай прававой сістэмы і зыходзіць з прынцыпу неабходнай дастатковасці пры разглядзе пытанняў гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў. У сувязі з гэтым ён выказаў меркаванне, што прапанаваныя ў стратэгіі меры па гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўстваў у частцы ўстанаўлення прававой адказнасці (адміністрацыйнай і крымінальнай) у шэрагу такіх галін, як мытная справа, тэхнічнае рэгуляванне, абарона правоў спажыўцоў, пакуль не адпавядаюць прынцыпу разумнай дастатковасці. "А гэта прывядзе да непрымання стратэгіі нацыянальнай грамадскай думкай, паколькі стратэгія абмяжоўвае суверэнныя правы ўрадаў і парламентаў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў рамках існуючых дамоўленасцей паміж кампетэнтнымі органамі ёсць шырокае поле для адміністрацыйнага супрацоўніцтва", - лічыць казахстанскі лідар.

Ён таксама лічыць неабходным акуратна падыходзіць да пытання пашырэння паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі, у прыватнасці ў пытанні прадастаўлення ёй права ўдзелу ў двухбаковых перагаворах дзяржаў - членаў ЕАЭС з трэцімі краінамі па тэме гандлю паслугамі. "Іншая справа, бакі павінны інфармаваць ЕЭК аб дамоўленасцях з трэцімі краінамі, а ў асобных выпадках прасіць прадстаўнікоў камісіі аказаць кансультацыйную дапамогу ў падрыхтоўцы перагавораў, абменьвацца вопытам і карыснай інфармацыяй", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

"Мы плануем прыняць важны стратэгічны дакумент, які вызначыць развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза на бліжэйшую пяцігодку. Па сутнасці, гэта вялікая гістарычная падзея, якая патрабуе стараннай падрыхтоўкі з усіх бакоў, ці гэта змест самога дакумента, ці арганізацыйна-пратакольнае афармленне, ці інфармацыйнае суправаджэнне", - заявіў Прэзідэнт Казахстана.

Ён адзначыў, што прадстаўнікі ЕЭК гэтымі днямі ўжо анансавалі прыняцце стратэгіі кіраўнікамі дзяржаў. "Думаю, што гэта недарэчнае забяганне наперад. Мы ведаем такія выпадкі, калі праяўляецца празмернае славалюбства некаторых прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі: маўляў, мы падрыхтавалі дакумент, а справа прэзідэнаў прыняць. Думаю, што мы павінны скарыстацца правам кіраўнікоў дзяржаў абмеркаваць гэты дакумент дадаткова, каб не дапусціць у далейшым памылак", - рэзюмаваў Касым-Жамарт Такаеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс