Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Aug 2020

Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку з віншаваннем з нагоды перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт казахстанскага лідара.

"Касым-Жамарт Такаеў ад імя народа Казахстана і ад сябе асабіста павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі", - гаворыцца ў тэлеграме.

Казахстанскі лідар выказаў упэўненасць у тым, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю будзе і ў далейшым паспяхова развівацца на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт Казахстана пажадаў Аляксандру Лукашэнку поўнай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы, а беларускаму народу - міру, стабільнасці, узаемаразумення і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі