Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Чэр 2015

Прэзідэнт Эквадора спадзяецца на візіт Лукашэнкі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа спадзяецца на візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым Рафаэль Карэа паведаміў у эфіры праграмы "Карціна свету" на канале "РТР-Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

"Мы чакаем Прэзідэнта Лукашэнку. Даты візіту пераносіліся з-за вельмі напружанага рабочага графіка. Мы гэта цудоўна разумеем. У любым выпадку спадзяёмся, што Прэзідэнт Беларусі зможа наведаць нашу краіну", - сказаў Рафаэль Карэа.

Гаворачы аб аспектах перагавораў, Прэзідэнт Эквадора адзначыў, што яны разнастайныя. "Гэта і палітыка, і эканоміка, паколькі нашы адносіны з Беларуссю грунтуюцца не толькі на гандлі. У нас падобныя палітычныя погляды на ўладкаванне свету і развіццё нашых краін", - сказаў ён.

Рафаэль Карэа таксама перадаў вялікае прывітанне Беларусі і "ўсім прадстаўнікам гэтай вялікай нацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі