Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2015

Прэзідэнт ЕБРР задаволены рэалізацыяй сумесных з Беларуссю праектаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Сума Чакрабарці задаволены ходам рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У час сустрэчы бакі прадметна абмеркавалі ход і перспектывы ажыццяўлення Стратэгіі ЕБРР для Беларусі, а таксама далейшыя крокі па паглыбленні ўзаемнага супрацоўніцтва для стварэння новых кропак росту і нарошчвання стабільнасці ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне", - расказалі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей адзначыў істотнае павелічэнне аб'ёмаў фінансавання банкам праектаў у Беларусі на працягу апошніх гадоў. Прэзідэнт ЕБРР у сваю чаргу выказаў задавальненне ходам рэалізацыі сумесных праектаў і высока ацаніў ролю Беларусі ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі