Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Apr 2019

Прэзідэнт даручыў вызначыцца, ці патрэбна Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі

Прэзідэнт даручыў вызначыцца, ці патрэбна Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі

12 красавіка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі і прыняць у другім квартале бягучага года рашэнне, ці патрэбна ў краіне гэта структура. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час нефармальнай сустрэчы з прадстаўнікамі ІТ-супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З ініцыятывай стварыць у Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі выступіў прадпрымальнік, заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне. Цяпер, паводле слоў Віктара Пракапені, гэтыя функцыі выконвае Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій, аднак гэта не зусім правільна, паколькі ў ПВТ працуюць прыватныя структуры.

Прэзідэнт у цэлым станоўча адазваўся наконт гэтай ініцыятывы і звярнуў увагу, што гэта прапанова не новая і ўжо абмяркоўвалася. "Што датычыцца міністэрства лічбавай эканомікі, трэба разам падумаць, паглядзець на структуру ўрада, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі атрымаецца, не ламаючы структуру ўрада, уманціраваць міністэрства лічбавай эканомікі як пласт для развіцця дзяржавы, мы гэта зробім".

Віктар Пракапеня таксама звярнуўся з просьбай, у выпадку станоўчага рашэння па новай структуры ўдзяліць асаблівую ўвагу выбару яе кіраўніка. Ад асабістых і прафесійных якасцей гэтага чалавека будзе залежаць, на яго думку, вельмі многае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі