Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Врс 2015

Прэзідэнт: Беларускі спорт уносіць істотны ўклад у парышэнне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы

22 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларускі спорт уносіць істотны ўклад у пашырэнне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што поспехі ў спартыўнай сферы прыметна садзейнічаюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва. "Сёння гавораць: спорт па-за палітыкай. Спорт - гэта самая вялікая палітыка", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, то некаторыя вялікія спартсмены, выступаючы ў сродках масавай інфармацыі, скардзяцца, што на іх аказваецца залішні націск грамадскасці. Кіраўнік дзяржавы заклікаў спартсменаў адэкватна ўспрымаць гэта. "На любога спартсмена заўсёды аказваўся націск, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы вялікія, вы выступаеце сярод роўных".

"Калі вы, дасягнуўшы такой вышыні, трапляеце пад крытыку ў сродках масавай інфармацыі, ну што ж, цярпіце і пераадольвайце гэты націск. На вас націскаюць не таму, што вы дрэнныя, а таму, што вашы перамогі - гэта больш, чым палітыка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў свеце Беларусь асацыіруецца з імем Дар'і Домрачавай. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што спартсмены такога ўзроўню моцна "ўманціраваны ў палітыку", "з гэтага пачынаецца ўвесь дыялог на самым высокім узроўні". Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не шкадавалі грошай на развіццё спорту, таму і патрабаванне да спартсменаў адпаведнае. "Трэба прывыкнуць да крытыкі. Калі не будзе крытыкі, альтэрнатывы, гэтага націску, то не будзе рэзультату", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі