У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Жнв 2017

Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў назначэнне Мацкевіча першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Алега Мацкевіча першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага Алег Мацкевіч працаваў намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер галоўным выпрабаваннем для паўночнага рэгіёна краіны з'яўляецца ўборачная кампанія. "Яны заўсёды ў экстрэмальнай сітуацыі, але такога года, як гэты, яны наўрад ці ўспомняць. Сітуацыя напружаная, і Віцебскай вобласці давядзецца дапамагаць як належыць, каб не страціць збожжа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў аб сваім даручэнні кіраўніцтву рэгіёна актыўней заняцца распрацоўкай новай структуры пасяўных плошчаў. "Трэба вырошчваць збожжавыя там, дзе яны дадуць добры эфект, - падкрэсліў ён. - У вас ёсць зіма для таго, каб падумаць, якія будуць севазвароты і якая будзе структура пасяўных плошчаў. Гэта для Віцебскай вобласці вельмі важна".

Няпростыя ўмовы надвор'я ствараюць цяжкасці пры ўборцы ўраджаю ў краіне, дадаў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў пры неабходнасці арганізаваць перакідку тэхнікі з гаспадарак, якія справіліся з уборачнай, на адстаючыя прадпрыемствы. "Перакідка тэхнікі вельмі актуальная на сённяшні дзень. Асабліва ў Віцебскай вобласці, на поўначы Мінскай і Магілёўскай. Мы павінны гэта мець на ўвазе, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Па цэнах трэба паглядзець, каб не былі пакрыўджаны кіраўнікі і вяскоўцы гэтых гаспадарак".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс