Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Mar 2016

Прэзідэнт Беларусі: усюды павінны быць парадак і адказнасць

18 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што залогам паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў і функцыянавання дзяржавы з'яўляюцца парадак і адказнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам СААТ "Камунарка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Вы больш спакойна рэагуйце, калі я вельмі жорстка падыходжу з усімі патрабаваннямі да асобных чыноўнікаў, бізнесменаў і працоўных калектываў". Як лічыць Прэзідэнт, "краіну лёгка выпусціць з рук, а потым усё гэта сабраць будзе або вельмі дорага, або немагчыма".

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ва Украіне. "Таму павінны быць перш за ўсё парадак і адказнасць", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі