Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2017

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з юбілеем народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага.

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў 20 жніўня з юбілеем народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вамі створана мноства яркіх, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў глядацкай аўдыторыі і прызнанне прафесійнай грамадскасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Андрэя Канчалоўскага ведаюць і цэняць як майстра, які глыбока захоплены любімай справай, чалавека, які нястомна імкнецца да заваявання новых творчых вяршынь.

«Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі