Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Лют 2015

Прэзідэнт Беларусі па выніках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў "нармандскім фармаце" даў інтэрв'ю Брылёву

Прэзідэнт Беларусі па выніках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў "нармандскім фармаце" даў інтэрв'ю Сяргею Брылёву12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага даў эксклюзіўнае бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Размова адбылася пасля завяршэння мерапрыемстваў у рамках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў "нармандскім фармаце", якая прайшла ў Мінску 11-12 лютага.

Аляксандр Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перагавораў "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

"Хачу, каб вы ведалі, мы гэта не афішыравалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перагавораў (аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу) мы выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі. Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў бліжэйшай будучыні будзе запатрабавана. Магчыма, гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перагаворы адбыліся ў Мінску", - адзначыў у ходзе інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на пытанні, што датычацца перспектыў далейшага развіцця адносін Беларусі з Захадам, станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза.

Плануецца, што інтэрв'ю будзе паказана ў вячэрнім эфіры тэлеканалаў "Расія 1" і "Расія 24" у суботу 14 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі