Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2016

Прэзідэнт Беларусі аб'явіў Падзяку ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем нумар 66рп ад 28 красавіка аб'явіў Падзяку за ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па рэабілітацыі пацярпелых раёнаў, а таксама за значны ўклад у арганізацыю работы па прафесійнай падтрымцы моладзі і рэалізацыю сацыяльна-культурных праектаў на тэрыторыі раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзякі ўдастоены ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы Віктар Зайцаў, Уладзімір Каракоў, Аляксандр Кузьменка, Анатоль Кузьмянкоў, Міхаіл Шакаў, Аляксандр Шарэнда, Іван Шмакаў.

Сярод тых, каму аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта, таксама адміністратар залы "Прэм'ера" кіраўніцтва справамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Кацярына Далідовіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя "10-я гарадская клінічная бальніца" горада Мінска Віктар Ісачкін, прафесар кафедры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі дзяржаўнай установы адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі" Таццяна Казарэзава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі