У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2016

Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР абмяняліся віншаваннямі ў сувязі з паспяховым запускам спадарожніка "Белінтэрсат-1"

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі ў сувязі з паспяхова праведзеным запускам з з кітайскага касмадрома "Січан" спадарожніка "Белінтэрсат-1". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што гэта з'яўляецца важнай падзеяй і вынікам шматгадовага супрацоўніцтва дзвюх краін, якое мае ўсёабдымны стратэгічны характар. "Выведзены на арбіту кітайскім ракетаносцам спадарожнік стаў ключавым элементам нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Праект мае высокую інавацыйную, эканамічную, сацыяльную і палітычную значнасць для нашай краіны".

На думку Прэзідэнта Беларусі, запуск спадарожніка, які з нецярпеннем чакалі як у Кітаі, так і ў Беларусі, наглядна дэманструе дасягненні кітайскай навукі і тэхнікі ў галіне асваення космасу.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшая сумесная работа па развіцці касмічных тэхналогій дасць магчымасць Беларусі і Кітаю пашырыць магчымасці ў сферы тэлекамунікацыйных паслуг.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Старшыню КНР з гэтай важнай падзеяй. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа пажадаў кітайскім вучоным, спецыялістам у галіне касмічных тэхналогій і сістэм сувязі новых адкрыццяў і далейшых поспехаў на карысць ўсяго чалавецтва.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін адзначыў, што праект спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1" з'яўляецца важным вынікам беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў галіне развіцця космасу. "Праект спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1" з'яўляецца важным увасабленнем беларуска-кітайскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама важным вынікам беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў галіне развіцця космасу", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён выказаў упэўненасць, што гэты спадарожнік акажа садзейнічанне развіццю беларускай эканомікі, росту народнага дабрабыту і грамадскаму прагрэсу.

Старшыня КНР запэўніў, што кітайскі бок будзе і ў далейшым прыкладаць сумесныя намаганні, накіраваныя на ўмацаванне інавацыйнага супрацоўніцтва, бесперапынна развіваць беларуска-кітайскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць дзвюх краін і народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс