Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Mar 2020

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі абмеркавалі графік будучых кантактаў

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі абмеркавалі графік будучых кантактаў
Фота з архiва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага Саўміна.

Асноўную ўвагу прэм'еры ўдзялілі актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва. "Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі тэму інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама падрыхтоўку да пасяджэння Еўразійскага  міжурадавага савета, які адбудзецца 10 красавіка ў Мінску. Быў абмеркаваны лічбавы парадак дня ЕАЭС, які накіраваны на павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян саюза", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін у час тэлефоннай гутаркі дамовіліся правесці рабочую сустрэчу па ўсіх актуальных пытаннях у бліжэйшы час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі