У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2015

Прэм'ер-міністру Пакістана ўручылі дыплом ганаровага прафесара БДУ

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу ўручаны дыплом ганаровага прафесара БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія адбылася ў рэктараце БДУ. Дыплом і мантыю ўручыў пакістанскаму прэм'еру рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка.

Гэтага звання прэм'ер-міністр Пакістана ўдастоены за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых дружалюбных адносін паміж Ісламскай Рэспублікай Пакістан і Беларуссю. Выступаючы на цырымоніі, Сяргей Абламейка, у прыватнасці, адзначыў, што Наваз Шарыф удзяляе вялікую ўвагу сістэме адукацыі Пакістана.

Наваз Шарыф знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі з 10 па 12 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс