Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Жнв 2015

Прэм'ер-міністр Пакістана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваз Шарыф прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Высокага госця асабіста сустрэў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што прэм'ер-міністр правядзе шэраг афіцыйных сустрэч, наведае машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Адбудуцца перагаворы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Пакістана.

Наваз Шарыф таксама выступіць з кароткай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, у дні афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Пакістана ў Мінску пройдзе Беларуска-пакістанскі бізнес-форум. Афіцыйны візіт высокага госця ў Беларусь прадоўжыцца з 10 па 12 жніўня.

У маі 2015 года афіцыйны візіт у Пакістан зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам і прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам.

У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістане пабывала вялікая беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі як міністры, так і прадпрымальнікі, кіраўнікі вялікіх дзяржаўных і прыватных структур. Былі дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні ў абедзвюх краінах сумесных прадпрыемстваў. Акрамя таго, у Ісламабадзе падпісаны пакет з двух дзясяткаў дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана ў розных сферах, у тым ліку прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, навукі і тэхналогій, інвестыцый, інфармацыі і камунікацый, адукацыі.

На працягу апошніх васьмі гадоў аб'ём двухбаковага гандлю з Пакістанам вагаўся ў межах ад $50 млн да $120 млн у год. Асноўнымі экспартнымі артыкуламі з'яўляюцца трактары (адзін з асноўных рынкаў збыту па-за СНД), калійныя ўгнаенні, валокны сінтэтычныя, шыны, жгут сінтэтычных ніцей. Асноўныя артыкулы імпарту - рыс, палімеры стыролу, фрукты, прадукты харчавання, вырабы са скуры, тканіны, тэкстыль. У 2014 годзе аб'ём двухбаковага гандлю склаў $58,2 млн. Экспарт беларускіх тавараў у Пакістан - $42,6 млн (100,3 працэнта да 2013 года), імпарт - $15,6 млн (98,5 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі