27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Манака Серж Тэль прапанаваў арганізаваць візіт у Беларусь дзелавых колаў княства. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы з паслом Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Паўла Латушкі ў сувязі з завяршэннем яго дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт пасольства Беларусі ў Францыі.
На сустрэчы адзначана важнасць устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, што будзе садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Манака ў розных сферах. Серж Тэль прапанаваў арганізаваць візіт дзелавых колаў Манака ў Беларусь пры падтрымцы эканамічнага савета Манака.
Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне спорту ў сувязі з правядзеннем у чэрвені 2019 года II Еўрапейскіх гульняў, а таксама турызму з улікам наяўнасці авіярэйса Мінск-Ніца і ўвядзення 30-дзённага бязвізавага рэжыму, у тым ліку для падданых княства Манака. Абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва і ў культурнай сферы.
Бакі закранулі пытанні, звязаныя з адкрыццём ганаровых консульстваў для надання імпульсу далейшаму развіццю беларуска-манакскага ўзаемадзеяння.