У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2016

Прапрацоўваецца візіт прэзідэнта Казахстана ў Беларусь у 2017 годзе

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан у 2017 годзе актывізуюць супрацоўніцтва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў перад пачаткам круглага стала "Роля Першага Прэзідэнта Н.А.Назарбаева ў фарміраванні дзяржаўнасці Казахстана", які адбыўся сёння ў Мінску.

"Хоць мы і жывём ва ўмовах сусветнага крызісу, але, нягледзячы на гэта, у нашых краін - поўнае разуменне і добрыя планы. У наступным годзе чакаем візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь і спадзяёмся да гэтага перыяду падрыхтаваць шэраг сумесных двухбаковых пагадненняў, у тым ліку ў касмічнай сферы, прарыўныя праекты з'явяцца ў галіне машынабудавання і ў іншых сферах. Цяпер мы над гэтым працуем", - падкрэсліў Ергалі Булегенаў і адзначыў, што імпульс развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам даюць менавіта дружалюбныя адносіны кіраўнікоў дзяржаў.

Сумесныя праекты па шэрагу напрамкаў ужо рэалізуюцца. Так, два гады ў Какчэтаў ідзе будаўніцтва сумеснага індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, адаптаванай да ўмоў работы ў Казахстане. "Думаю, у наступным годзе там з'явяцца першыя вынікі. Акрамя таго, у краіне працуюць зборачныя прадпрыемствы многіх прамысловых гігантаў Беларусі. Але сёння стаіць задача ад простай зборкі пераходзіць да сумесных праектаў, якія дазваляюць больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі і Казахстана, ствараць новую прадукцыю для паставак на экспарт у трэція краіны", - адзначыў пасол.

Ергалі Булегенаў паведаміў, што і казахстанскія прадпрыемствы пакрыху выходзяць на беларускі рынак. "Напрыклад, у бліжэйшы час павінна пачаць працаваць сумеснае прадпрыемства па выпуску картрыджаў, у якім удзельнічае кампанія з Алматы. Яно будзе выпускаць прадукцыю не толькі для рынку ЕАЭС, але і з прыцэлам на Еўропу", - расказаў ён.

Паступова развіваецца рэгіянальнае супрацоўніцтва. "Літаральна ў гэтым месяцы дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале з губернатарам пабывала ў Паўладарскай вобласці. Яны ўдзельнічалі ў інвестыцыйным форуме і ў той жа час правялі перагаворы з кіраўніцтвам вобласці. Ёсць намёткі на сумесныя праекты, павінен адбыцца візіт у адказ дэлегацыі Паўладарскай вобласці", - паведаміў пасол.

Гаворачы аб тэме круглага стала, пасол Казахстана нагадаў, што 1 снежня ў Казахстане адзначаецца Дзень Першага Прэзідэнта. "Напярэдадні такога важнага мерапрыемства мы вырашылі правесці міжнародны круглы стол, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі розных дзяржаў, беларускага парламента, грамадскасці, дыпламатычнага корпуса. Тэматыка - роля першага прэзідэнта ў станаўленні дзяржаўнасці Казахстана", - растлумачыў ён.

Арганізатарамі круглага стала з'яўляюцца пасольства Казахстана ў Беларусі і дзяржаўная ўстанова "Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь". У час мерапрыемства ўдзельнікі маглі азнаёміцца з выстаўкай літаратуры, прысвечанай гісторыі дзяржаўнасці Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс