Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Праграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на 5 гадоў - Прэзідэнт

Праграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на 5 гадоў - Прэзідэнт

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на новы пяцігадовы тэрмін. Адпаведнае даручэнне ўраду даў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба будзе рэфармаваць праграму сямейнага капіталу. На гэтыя грошы шматдзетныя сем'і могуць разлічваць пры паўналецці. Гэта правільна. Але паўстала неабходнасць прадаставіць нейкія магчымасці раней і для іншых патрэб: не толькі для адукацыі і жыллёвага будаўніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, рашэнні прыняты, іх трэба выконваць. "І я папрашу ўрад прадоўжыць яшчэ на новы пяцігадовы тэрмін гэту праграму", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Сямейны капітал стаў адной са знакавых мер доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў з 2015 года. Ён назначаецца ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. У 2015 годзе было адкрыта амаль 11,6 тыс. дэпазітных рахункаў, у 2016-м - каля 19 тыс., у 2017-м - звыш 16,8 тыс. І ў 2018-м - амаль 15,5 тыс. Грашовыя сродкі прадастаўляюцца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб'ёме або па частках у безнаяўным парадку - па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі