Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліс 2017

Праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі па пытаннях абыходжання з ртуццю рэалізуюць у Беларусі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ратыфікацыя і пачатак рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі аб ртуці ў Беларусі" і "Правядзенне першаснай ацэнкі ўмоў для рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь" будуць рэалізаваны ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут у час семінара, прысвечанага гэтым праектам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2014 годзе Беларусь падпісала Мінамацкую канвенцыю аб ртуці. Гэта важны крок, які паказаў, што наша краіна ўдзяляе асаблівую ўвагу гэтай праблеме і прымае меры для прадухілення неспрыяльнага ўздзеяння ртуці на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Наступныя крокі - ратыфікацыя і пачатак рэалізацыі палажэнняў гэтай канвенцыі ў Беларусі. На дасягненне гэтых мэт накіравана рэалізацыя праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі", - сказаў Аляксандр Корбут.

Кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат адзначыў, што Мінамацкая канвенцыя аб ртуці ўступіла ў сілу ў жніўні 2017 года. Яе ратыфікавалі ўжо больш як 50 краін. "Спадзяёмся, што Беларусь у хуткім часе далучыцца да іх", - дадаў ён.

"Рэзультатам рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі стане ацэнка бягучай сітуацыі ў Беларусі па пытаннях абыходжання з ртуццю. Мы павінны ацаніць наступствы і перавагі ратыфікацыі Мінамацкай канвенцыі аб ртуці, а таксама вызначыць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на шляху да рэалізацыі палажэнняў гэтай канвенцыі. Гэта будзе садзейнічаць удасканаленню сістэмы абыходжання з ртуццю ў нашай краіне, зніжэнню адмоўнага ўздзеяння ртуці на навакольнае асяроддзе", - дадала намеснік старшыні Савета БГА "Экалагічная ініцыятыва" Вольга Волкава.

Рэалізацыя праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ратыфікацыя і пачатак рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі аб ртуці ў Беларусі" і "Правядзенне першаснай ацэнкі ўмоў для рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь" у сукупнасці разлічана на 2,5 года. У ролі нацыянальнага выканаўчага агенцтва выступае БГА "Экалагічная ініцыятыва".

Мінамацкая канвенцыя аб ртуці была прынята з мэтай міжнароднага рэгулявання антрапагенных выкідаў ртуці і ртутных злучэнняў. Тэкст канвенцыі рэгулюе ўсе сферы магчымага ўтварэння і збірання ртуці, уключаючы пастаўкі, здабычу, выпуск у абарачэнне прадуктаў з дабаўленнем ртуці, выкіды ў атмасфернае паветра, скіды ў водныя аб'екты, абыходжанне з адходамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі