У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2015

Праекты дзяржпраграм сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады павінны быць распрацаваны да 10 снежня

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узгодненыя праекты дзяржаўных праграм на 2016-2020 гады, накіраваных на дасягненне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, павінны быць распрацаваны і прадстаўлены на разгляд камісіі па дзяржаўных праграмах да 10 снежня 2015 года. Такое рашэнне змешчана ў распараджэнні прэм'ер-міністра нумар 375 "Аб фарміраванні дзяржаўных праграм на 2016-2020 гады", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, пры фарміраванні праектаў адказныя дзяржорганы павінны прадугледжваць мэтавыя паказчыкі дзяржаўных праграм, якія абавязаны характарызаваць вынік дасягнення мэты і выканання задач у адпаведным фінансавым годзе, адлюстроўваць уплыў дзяржаўнай праграмы на дасягненне мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама ўключаць ацэнку эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў, прадугледжаных на выкананне праграмы. Пры гэтым неабходна кіравацца метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні дзяржаўных праграм і падпраграм Беларусі, даведзенымі Міністэрствам эканомікі.

Таксама распараджэннем створана камісія па дзяржаўных праграмах, якая разгледзіць прадастаўленыя праекты. Абарона іх павінна быць забяспечана да 28 снежня 2015 года.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання даручэнняў, змешчаных у распараджэнні, ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Распараджэнне прынята ў мэтах удасканалення праграмна-мэтавага метаду пры фарміраванні і выкананні дзяржаўных праграм і пераходу з 2016 года на бюджэтаванне, арыентаванае на вынік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс