Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Лют 2021

Праект "Зялёныя гарады" дапамагае Беларусі ў рэалізацыі Парыжскага пагаднення - ПРААН

Праект
Фота з архiва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гарады актыўна выкарыстоўваюць метадычны дапаможнік, распрацаваны праектам ГЭФ-ПРААН-Мінпрыроды "Зялёныя гарады", у падрыхтоўцы "Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце". Выкананне такіх планаў гарадамі - важная частка рэалізацыі Парыжскага пагаднення, паведаміў БЕЛТА спецыяліст па камунікацыях праекта Руслан Хількевіч.

Праект "Зялёныя гарады" прызначаны найперш садзейнічаць малым і сярэднім гарадам Беларусі ў распрацоўцы і імплементацыі стратэгічных планаў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у атмасферу, пераходзе да нізкавугляроднага развіцця.

"План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце" (ПДУЭРК) - гэта адзіны дакумент, што распрацоўваецца горадам, якім будуць кіравацца ўсе гарадскія ведамствы для рэалізацыі ўзятых абавязацельстваў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. ПДУЭРК рэалізуецца ў цесным партнёрстве мясцовага выканаўчага камітэта, эканамічных суб'ектаў горада, мясцовых супольнасцей.

"Мэта метадычнага дапаможніка, распрацаванага праектам "Зялёныя гарады", - дапамагчы гарадскім адміністрацыям запоўніць раздзелы шаблона ПДУЭРК. Названы шаблон таксама распрацаваны экспертамі праекта і дае магчымасць мэрыям спрасціць працэс падрыхтоўкі ПДУЭРК па адзіным фармаце, аўтаматызаваць разлік неабходных паказчыкаў, ацаніць патрэбныя капітальныя затраты ў інфраструктуру і ідэнтыфікаваць прыярытэтныя праекты, накіраваныя на зніжэнне выкідаў парніковых газаў. Дапаможнік з'яўляецца пакрокавай інструкцыяй да названага шаблона, - растлумачыў Руслан Хількевіч. - Да гэтага часу шаблонам і метадычным дапаможнікам ужо скарысталіся 30 беларускіх муніцыпалітэтаў, што сведчыць аб запатрабаванасці гэтага інструменту".

У 2015 годзе каля 200 краін прынялі Парыжскае пагадненне - дакумент, які заклікае ўвесь свет удзельнічаць у барацьбе са змяненнем клімату. Для гэтага трэба не дапусціць росту глабальнай сярэдняй тэмпературы больш як на 2 градусы за кошт скарачэння выкідаў парніковых газаў. Цяпер 168 краін, у тым ліку Беларусь, ратыфікавалі Парыжскае пагадненне.

У нашай рэспубліцы 53 гарады далучыліся да ініцыятывы Еўрапейскай камісіі "Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі", што ўключае мясцовыя органы ўлады ў забеспячэнне энергетычнай і экалагічнай устойлівасці. Гарадскія адміністрацыі абавязуюцца скараціць выкіды СО2 прынамсі на 30 працэнтаў да 2030 года. План мерапрыемстваў уключае меры ў галіне ўстойлівай мабільнасці, землекарыстання, мадэрнізацыі будынкаў, укаранення аднаўляльных крыніц энергіі, пашырэння дзяржаўных зялёных закупак і энергаэфектыўных мадэлей паводзін гараджанамі.

Праект "Беларусь: Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" ("Зялёныя гарады") фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі