Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2020

Праект указа аб мерах падтрымкі арганізацый культуры вынесены на грамадскае абмеркаванне

Праект указа аб мерах падтрымкі арганізацый культуры вынесены на грамадскае абмеркаванне
Фота з архiва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа "Аб мерах падтрымкі арганізацый культуры і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент накіраваны на забеспячэнне стабільнай работы арганізацый культуры і іншых арганізацый, якія праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы, ва ўмовах распаўсюджвання ў Беларусі каранавіруснай інфекцыі. Праект нацэлены на аператыўнае і комплекснае ўрэгуляванне працэдур па выдачы пасведчанняў на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў на тэрыторыі краіны, выплаты дзяржпошліны за іх выдачу, а таксама выплаты грамадзяніну і юрыдычнай асобе грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета ў выпадку адмены альбо змянення тэрмінаў правядзення такога мерапрыемства, парадак якіх устаноўлены Кодэксам аб культуры і Падатковым кодэксам.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства культуры. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з сённяшняга дня па 24 мая ўключна на электронны адрас expert.minkult@gmail.com.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі