VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2017

Праект рэспубліканскага бюджэту-2018 прыняты дэпутатамі ў першым чытанні

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з дакументам, бюджэт зацверджаны па расходах у памеры Br19,751 млрд зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у Br20,485 млрд. Прафіцыт бюджэту чакаецца ў памеры Br733,88 млн.

Ключавой задачай развіцця Беларусі ў 2018 годзе будзе аднаўленчы рост эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці і фарміраванне ўмоў для дасягнення мэт праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады.

Як растлумачыў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, падатковая нагрузка ў 2018 годзе складзе не больш як 25,5 працэнта да ВУП і не перасягне прадугледжанага ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку ўзроўню ў памеры 26 працэнтаў да ВУП.

У намінальным выражэнні ўвесь прырост даходаў рэспубліканскага бюджэту будзе накіраваны на павелічэнне фонду аплаты працы і пенсій ваеннаслужачых, а таксама расходаў на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу.

У агульным аб'ёме кансалідаванага бюджэту 65 працэнтаў займаюць так званыя першачарговыя расходы - на выплату заработнай платы і трансфертаў насельніцтву, абслугоўванне дзярждоўгу, набыццё лякарстваў, прадуктаў харчавання, аплату камунальных паслуг і міжбюджэтныя трансферты. Трэць кансалідаванага бюджэту складаюць расходы на заработную плату ў суме Br10,6 млрд.

Фонд аплаты працы з налічэннямі ў 2018 годзе ў цэлым па кансалідаваным бюджэце ў параўнанні з бягучым годам павялічыцца на Br1,2 млрд. Гэта дасць магчымасць павялічыць сярэднямесячную заработную плату работнікам бюджэтнай сферы да Br700 у параўнанні з Br615, прагназуемымі ў 2017 годзе (рост складзе 14 працэнтаў).

Пры атрыманні ў бюджэт дадатковых даходаў прадугледжваецца іх накіраванне на дадатковае павышэнне аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Для гэтага на суму прагназуемых дадатковых даходаў прапануецца сфарміраваць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах спецыяльныя рэзервовыя фонды. Адпаведная норма аб іх фарміраванні і мэтавым выкарыстанні па рашэнні кіраўніка дзяржавы прадугледжана законапраектам аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год.

На адукацыю будзе выдзелена на 9,6 працэнта больш, чым у бягучым годзе, на ахову здароўя - на 3,5 працэнта. У цэлым з кансалідаванага бюджэту на гэтыя галіны прадугледжваецца адпаведна Br5,6 млрд і Br4,8 млрд.

Расходы на фізкультуру і спорт запланаваны ў суме Br173,7 млн, у праекце бюджэту прадугледжаны сродкі на падрыхтоўку і ўдзел беларускіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), Летніх юнацкіх АІ ў Буэнас-Айрэсе, а таксама на падрыхтоўку да Еўрапейскіх гульняў-2019, якія будуць праводзіцца ў Мінску.

На культуру накіруюць Br100,3 млн. Расходы на сацыяльную палітыку ў цэлым прырастаюць на 3 працэнты. У іх складзе на падтрымку шматдзетных сем'яў праз фарміраванне сямейнага капіталу ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжаны неабходныя сродкі ў суме больш як Br348 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход