Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліп 2016

Праект рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі СНД да новых рэалій разгледзяць у Мінску 12 ліпеня

11 ліпеня, Мінск /Ганна Панкратава - БЕЛТА/. Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці разгледзіць на чарговым пасяджэнні 12 ліпеня ў Мінску праект рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На пасяджэнні, у якім прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, плануецца сфарміраваць праекты парадку дня пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць 15 і 16 верасня ў Бішкеку. Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнкоў абмяркуюць прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое намечана правесці 28 кастрычніка ў Мінску.

Акрамя таго, плануецца, што пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць пытанне аб аптымізацыі колькасці Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта СНД.

Пасля заканчэння адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі СНД 2015 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі