Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Oct 2018

Праект бюджэту на 2019 год унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы

Праект бюджэту на 2019 год унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы

2 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Праект бюджэту на 2019 год унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, пасля разгляду Прэзідэнтам праект бюджэту будзе прадстаўлены парламенту. "Думаю, што на працягу кастрычніка-лістапада ўсе працэдурныя пытанні будуць вырашаны і праект паступіць у Палату прадстаўнікоў для разгляду", - сказаў Максім Ермаловіч. Чакаецца, што адпаведны законапраект, як звычайна, будзе прыняты да 1 студзеня.

Праект бюджэту Беларусі на 2019 год закладзены з улікам сярэднегадавога курса долара ў памеры Br2,2160. Акрамя таго, прагнозныя паказчыкі, закладзеныя пры фарміраванні бюджэту на наступны год, прадугледжваюць тэмп росту ВУП 102,1 працэнта, сярэднегадавыя параметры інфляцыі - 105,3 працэнта, стаўкі рэфінансавання - 10 працэнтаў гадавых, цэны на нафту- $60 за бараль.

Праект бюджэту сфарміраваны на аснове базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Пры планаванні даходаў улічаны падыходы, закладзеныя ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, а таксама меры па кансалідацыі даходаў бюджэту. Падатковая нагрузка ў 2019 годзе не перасягне ўзровень, прадугледжаны ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку.

Даходы кансалідаванага бюджэту на 2019 год прагназуюцца ў суме Br36,6 млрд (101,6 працэнта да ацэнкі даходаў бягучага года), рэспубліканскага бюджэту - Br23,5 млрд (100,1 працэнта). У асноўным гэта абумоўлена больш кансерватыўнай цаной нафты на наступны год, закладзенай у разлік даходаў бюджэту, а таксама ўплывам рэалізуемага Расіяй нафтавага падатковага манеўру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі