Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2016

Прадстаўнік Беларусі прыме ўдзел у сесіі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) Мікалай Самасейка выехаў у Страсбург у штаб-кватэру гэтай арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.

Візіт беларускага парламентарыя прадоўжыцца да 25 чэрвеня. Мікалай Самасейка прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі і міжнародным семінары "Смяротная кара".

Таксама плануюцца двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі ПАСЕ, замежнымі парламентарыямі і службовымі асобамі Савета Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі