Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2026

Прадстаўнік Беларусі будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Арменіі ў складзе місіі МПА СНД

Прадстаўнік Беларусі будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Арменіі ў складзе місіі МПА СНД
Гарык Барсамян

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі ў складзе групы міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД прыме ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі, якія пройдуць у Арменіі 7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Беларускі парламентарый Гарык Барсамян прыбыў ужо у Ерэван. У ходзе кароткатэрміновага маніторынгу член Савета Рэспублікі ацэніць ход падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі і правядзенне яе заключнага этапу. Наведае некалькі выбарчых участкаў і правядзе сустрэчы з калегамі-парламентарыямі з розных краін.

Па запрашэнні армянскага боку за ходам галасавання будуць сачыць сенатары і дэпутаты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама службовыя асобы і эксперты МПА СНД.

У праграме работы місіі - сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК, Нацыянальнага сходу, Адміністрацыйнага суда і прадстаўнікамі партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі