Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліс 2018

Праблематыка рэгіянальнай бяспекі абмеркавана на сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі

Праблематыка рэгіянальнай бяспекі абмеркавана на сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі
Міхаіл Мясніковіч і Жэрар Ларшэ. Фота Савета Рэспублікі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 11 лістапада ў час рабочага візіту ў Францыю сустрэўся з прэзідэнтам Сената Жэрарам Ларшэ. Парламентарыі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, у тым ліку праблематыку рэгіянальнай бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паглыблення двухбаковых кантактаў, напрамкі ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з Саветам Еўропы, Еўракамісіяй. "У якасці важнейшага прыярытэту супрацоўніцтва верхніх палат парламентаў дзвюх краін адзначана садзейнічанне развіццю эканамічных сувязей, а таксама прыцягненню французскіх інвестыцый у эканамічныя праекты ў Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч і Жэрар Ларшэ віталі стварэнне груп дружбы ў парламентах дзвюх краін. Гэта адбылося ў 2018 годзе, упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін.

Беларускі спікер пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей Сената Францыі. Як праінфармавалі ў прэс-службе, плануецца візіт у адказ прэзідэнта Сената Францыі ў Беларусь.

Старшыня Савета Рэспублікі 11 лістапада прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі святкавання стагоддзя з дня падпісання перамір'я 1918 года, якая адбылася каля Трыумфальнай аркі ў Парыжы, у афіцыйных прыёмах ад імя Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона для замежных дэлегацый. У гэты дзень у французскую сталіцу прыбылі кіраўнікі дзяржаў, урадаў і парламентаў, прадстаўнікі амаль 80 краін свету, а таксама кіраўнікі вядучых міжнародных арганізацый. Міхаіл Мясніковіч коратка паразмаўляў з прэзідэнтамі Францыі, Украіны, Літвы, Грузіі, Сербіі, Малдовы, прэм'ер-міністрам Арменіі, кіраўнікамі парламентаў Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама з міністрам замежных спраў Польшчы.

У прэс-службе Савета Рэспублікі адзначылі, што мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю заканчэння Першай сусветнай вайны, падкрэслілі страты, якія панеслі краіны - удзельніцы аднаго з буйнейшых ваенных канфліктаў XX стагоддзя, а таксама важнасць аб'яднання намаганняў для пабудовы ўстойлівай сусветнай архітэктуры бяспекі. У гады Першай сусветнай вайны па тэрыторыі цяперашняй Беларусі праходзіў Заходні фронт - галоўны "шчыт" рэгіёна. Страты беларускага народа ў гэтай вайне вылічаюцца тысячамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі