Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Mar 2019

Плевенскі рэгіён Балгарыі мае намер развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з абласцямі Беларусі

Плевенскі рэгіён Балгарыі мае намер развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з абласцямі Беларусі
Фота пасольства Беларусі ў Балгарыі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плевенскі рэгіён Балгарыі мае намер развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з абласцямі і гарадамі Беларусі. Канкрэтныя механізмы і напрамкі гэтай работы абмяркоўваліся ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Балгарыі Аляксандра Лукашэвіча з кіраўніцтвам Плевенскай вобласці і горада Плевена, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Балгарыі.

Напярэдадні пасол Беларусі сустрэўся з мэрам горада Георгам Спартанскім і губернатарам Плевенскай вобласці Міраславам Пятровым. "Бакі намецілі механізмы і напрамкі работы па развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння горада і вобласці па лініі пабрацімскага супрацоўніцтва з Брэстам, а таксама іншымі рэгіёнамі Беларусі", - расказалі ў пасольстве. Яны таксама абмяняліся меркаваннямі аб магчымасцях актывізацыі гуманітарнага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў сферы культуры і адукацыі, а таксама правядзення сумесных мерапрыемстваў у гэтых сферах.

У рамках візіту ў Плевен адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэвіча са старшынёй групы дружбы "Балгарыя-Беларусь" Народнага сходу Балгарыі Васілам Антонавым. Асноўнай тэмай размовы сталі дынаміка і перспектывы развіцця кантактаў паміж парламентамі Беларусі і Балгарыі. Размова ішла і аб перспектывах правядзення двухбаковых мерапрыемстваў. "Асобна абмеркаваны магчымасці аказання дэпутатам балгарскага парламента садзейнічання развіццю прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнесу Плевена, ад якога ён выбраны, і дзелавымі коламі Беларусі", - адзначылі ў пасольстве.

Аляксандр Лукашэвіч і Васіл Антонаў у памяць аб беларускіх воінах, якія прымалі ўдзел у вызваленні Плевена ў час Руска-турэйкай вайны 1877-1878 гадоў, усклалі кветкі да капліцы Святога Георгія Перамаганосца на цэнтральнай плошчы горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі