Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Сак 2015

Планавая місія МВФ прыбудзе ў Беларусь 5 сакавіка

4 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Планавая місія Міжнароднага валютнага фонду прыбудзе ў Беларусь 5 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ.

Эксперты фонду будуць працаваць у Беларусі да 16 сакавіка. "Гэта рэгулярная штогадовая місія. Будуць праводзіцца кансультацыі па артыкуле IV", - адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ. Гэта значыць місія будзе займацца штогадовым аглядам развіцця эканомікі Беларусі, якія праводзяцца і з іншымі краінамі - членамі фонду.

Запланаваны таксама сустрэчы экспертаў, у тым ліку ў Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацбанку, Міністэрстве эканомікі. Узначаліць місію Дэвід Хофман.

Раней аб запланаваным на сакавік прыездзе місіі МВФ паведамляў міністр фінансаў Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, Беларусь не выключае ніякіх магчымасцей у плане фінансавага супрацоўніцтва, але ёсць разуменне, што прапрацоўка гэтых пытанняў патрабуе часу.

Са студзеня 2009 года па красавік 2010-га Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд. Гэта дало магчымасць краіне забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

З 1992 па 2008 год Беларусь двойчы выкарыстоўвала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сістэмных трансфармацый - $217,2 млн і па механізме стэнд-бай - $77,4 млн. У лютым 2005 года Беларусь поўнасцю пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года складала 386,4 млн СДР ($542,1 млн).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі