Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Jun 2021

Петрышэнка: эпідбяспецы на "Славянскім базары" трэба ўдзяліць першарадную ўвагу

Петрышэнка: эпідбяспецы на

24 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пытанням эпідэміялагічнай бяспекі гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару" павінна быць удзелена першарадная ўвага, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння аргкамітэта па правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, усе неабходныя рашэнні для правядзення фестывалю прыняты. У гэтым годзе адказнасць арганізатараў за якасць форуму ўзрасла шматразова, таму што фестываль юбілейны. "Славянскі базар" не страціў статус міжнароднага, у ім прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін - на 10 больш, чым у мінулым годзе. Другі год запар ён пройдзе ва ўмовах пандэміі, таму пытанням эпідэміялагічнай бяспекі гасцей і ўдзельнікаў форуму павінна быць удзелена першарадная ўвага", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у цэлым фестывальная інфраструктура гатова да свята, застаецца навесці апошнія штрыхі на асобных аб'ектах, гарадскім транспарце, пры арганізацыі месцаў для харчавання, адпачынку. "Таксама важна стварэнне ўмоў для пражывання і харчавання артыстаў, канкурсантаў, вызначаны месцы іх размяшчэння. Там наводзіцца парадак", - дадаў віцэ-прэм'ер. Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на націск на артыстаў у сацсетках, многія ўсё ж не адмовіліся і прыедуць у Віцебск.

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Мікалай Арлоў расказаў, што для правядзення фестывалю будзе задзейнічана 77 аб'ектаў. У горадзе ідзе рамонт будынкаў, вулічнай сеткі, прадаўжаецца азеляненне абласнога цэнтра. Да "Славянскага базару" плануецца высадзіць больш за 900 тыс. кветак. Вядуцца работы па ўстаноўцы святочнай ілюмінацыі.

Для размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў фестывалю будзе задзейнічана 14 гасцініц, хостэлаў і іншых месцаў пражывання з умяшчальнасцю большай за 2 тыс. чалавек. На час форуму брыгады хуткай дапамогі пяройдуць у рэжым узмоцненай работы. Дапамагаць у правядзенні форуму будзе 110 валанцёраў.

У час "Славянскага базару" гасцям прапануюць турмаршруты па знакавых мясцінах бліжэйшых раёнаў і гарадоў. У прыватнасці, пакажуць гістарычныя адметнасці Полацка, Оршы, музей-сядзібу Ільі Рэпіна "Здраўнёва".

ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня. Чырвонай ніткай у канцэртах фестывалю будуць праходзіць тэмы Года народнага адзінства, 30-годдзя творчага форуму і СНД. Журы дарослага конкурсу ўзначаліць народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, дзіцячага - спявак Філіп Жмахер (Сербія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі