У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2015

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ і ПА АБСЕ абмеркаваны ў МЗС

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ разгледжаны сёння на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Кентам Харстэдам і дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі вынікі міжнароднага назірання за праведзенымі выбарамі, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ і ПА АБСЕ.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў сёння правёў сустрэчу з дэлегацыяй наглядальнікаў Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з паслом МЗС Юй Чжэньцы. У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі наконт правядзення і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, таксама закраналіся актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс