14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Дзмітрый Дзеравінскі 13 кастрычніка ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Балівіі Селіндзе Соса Лундзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця міждзяржаўнага дыялогу паміж Беларуссю і Балівіяй, удзяліўшы асаблівую ўвагу палітычнаму і гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню.
Была пацверджана агульнасць падыходаў да ацэнкі сучаснай светабудовы і падкрэслена неабходнасць аб'яднання намаганняў для фарміравання справядлівага шматпалярнага свету.
Бакі выказалі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі і далейшым пашырэнні кантактаў на розных узроўнях, уключаючы механізм палітычных кансультацый, а таксама ў паслядоўным умацаванні канструктыўных беларуска-балівійскіх адносін у сферах, якія маюць узаемны інтарэс.