Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Feb 2015

Першы пасол Беларусі на Кіпры ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту гэтай краіны

6 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі і Рэспубліцы Кіпр (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Варанковіч уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат адбылася размова пасла Беларусі з Прэзідэнтам Кіпра аб перспектывах актывізацыі і нарошчвання дынамікі двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. У прыватнасці, абмеркаваны перспектывы стварэння двухбаковай Камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама магчымасці актывізацыі ўзаемадзеяння, у першую чаргу паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

Нікас Анастасіядзіс павітаў назначэнне першага пасла Беларусі на Кіпры. Ён адзначыў, што гэта назначэнне кіпрскім бокам успрымаецца як шчырае імкненне развіваць канструктыўныя адносіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі